Я пішу па-беларуску

Я пішу па-беларуску, а значыць, павялічваю колькасць беларускай мовы ў свеце. Можа, гэта будзе напісана дрэнна, можа добра, але яе стане больш, і гэта самае галоўнае. І калі ўсё атрымаецца ўражліва, я дакладна буду ведаць, кім ганарыцца або якую паскуду ненавідзець.

Што да рускай: варыцеся ў сваім культурным супе — ён засмярдзеў, поспехаў вам. Я, хоць і з’яўляюся носьбітам рускай, буду карыстацца сваім правам і гнабіць яе проста таму, што магу, і мне гэта падабаецца.